Ніва № 12 (3436), 20 сакавіка 2022 г.

Свет паводле Капгра

Міраслаў ГРЫКА

Свет, які ён ёсць сёння, ужо не той, які быў, а зусім нядаўна, усяго два тыдні таму, мы кожны дзень клаліся спаць з цвёрдай упэўненасцю, што на наступны дзень прачнёмся ў тым жа свеце, утульным, як сінічае гняздзечка. Мы не пазнаем гэтага свету, хоць усё ў ім, здаецца, як раней. Па вуліцах імчаць машыны, кавярні, кіно, тэатры поўныя наведвальнікаў. Дзеці ходзяць у школу, дарослыя спяшаюцца на працу. У нашай краме мы бачым тыя самыя твары суседзяў і, як і яны, вырашаем сапраўдную экзістэнцыяльную праблему, ці то купіць сёння кумпячок да бульбы, ці тлустае падгорле для грылю. Вайна, калі і ёсць, то недзе там, не з намі, і не супраць нас, а супраць нейкіх безасабовых іх. Ніхто не бамбіць нашых дамоў, ніхто не раз’язджае нашых паркаў танкамі. Аднак мы ўсё больш уважліва глядзім на наш свет. З ім нешта не так. Нешта істотнае выслізнула ад нашай увагі. Мы паціху прыходзім да высновы, што гэты свет, у якім мы выраслі, гэты свет адноснага дабрабыту, адносна бяспечны свет, хтосьці ці нешта перавярнула з ног на галаву. Знешне ў ім нічога не змянілася, але ўнутрана ён стаў для нас чужым. Магчыма, мы адчуваем сябе чужымі для гэтага свету, быццам гэта не наш свет. Быццам бы нехта, нешта прывяло нас да недасканалай пустышкі, якая пад любым парывам ветру ўпадзе на зямлю. Мая маладосць, якую я ўсё ж такі памятаю, была адзначана знакавым для пасляваеннага пакалення словам: мір. Мы ведалі вайну як ліхую капейку. Нам пра яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF