Ніва № 12 (3436), 20 сакавіка 2022 г.

Украіна ратуе Еўропу

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ужо тры тыдні ідзе гарачая стадыя расейскай агрэсіі ва Украіну. Тры тыдні жахлівых бамбардаванняў, руйнаванняў інфраструктуры, розных будынкаў і гібелі не толькі ваенных, але і зусім мірных жыхароў розных гарадоў і меншых населеных пунктаў Украіны. Гэтыя тры тыдні Украіна па сутнасці адна вядзе жорсткае абарончае змаганне. Адна ваюе за свабоду і дэмакратыю ўсёй Еўропы. Так у ліку тых, хто вядзе баі са зброяй, і прадстаўнікі іншых народаў, у тым ліку беларусы. Так, ёсць вялікая салідарнасць усходнееўрапейскіх народаў і дзяржаў, такіх як Польшча, Чэхія, Славакія ў прыёме і ўладкаванні бежанцаў. Так, ужо ёсць вялікая матэрыяльная дапамога з боку Еўрасаюза, ёсць дапамога ўзбраеннем і амуніцыяй. Але, падаецца, гэтага мала. Украінскае кіраўніцтва адчайна заклікае НАТО закрыць неба над сваёй краінай, каб пазбегнуць гібелі мірнага насельніцтва. НАТО на гэта не ідзе, НАТО баіцца і ў прынцыпе страх гэты зразумелы, цяпер баяцца па-сапраўднаму ёсць чаго.

Стратэгія Захаду скіравана на тое, што Украіна знясіліць агрэсара і адна даможацца перамогі над захопнікамі. Калі разважаць нават так прагматычна, то стратэгія рызыкоўная, паколькі Расея яшчэ не вычарпала ўсіх сваіх рэзерваў, а патэнцыйная фінансавая падтрымка Кітаем можа істотна памяняць агульную карціну вайны. Знайсці саюзнікаў Масква можа і сярод ісламскіх тэрарыстычных збройных груповак. А ўвогуле, уражанне такое, што для дыктатарскіх краін, найперш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF