Ніва № 12 (3436), 20 сакавіка 2022 г.

Вайна ва Украіне — людзі адкрылі сэрцы і кашалькі!

Ганна КАНДРАЦЮК

Свет захапіўся гуманнасцю палякаў, якія прынялі ўжо 1,758 мільёна ваенных бежанцаў з Украіны. Мы прыгледзеліся, як на вайну адрэагавалі беларусы Падляшша.

У нядзелю, 27 лютага, тры дні пасля нападзення Расеі на Украіну, у беластоцкай царкве Іаана Багаслова адслужылі малебен за мір ва Украіне. Разам праводзіўся збор ахвяраванняў у падтрымку пацярпелым ад вайны. Шчодрасць вернікаў перайшла ўсе спадзяванні.

— Звычайна ў нядзелю мы збіраем да чатырохсот злотых. Калі ёсць асаблівая «квэста», напрыклад у падтрымку хворага дзіцяці, дык тады можам сабраць 800 злотых. Гэта для нас ужо вельмі многа. А вось у падтрымку Украіне за першым разам мы сабралі больш за 1700 злотых, — абвясціў настаяцель Марк Ваўранюк.

Збор ахвяраванняў у падтрымку нападзенай Украіне паўтарылі ў чарговую нядзелю, 6 сакавіка. І гэта адно пачатак гуманітарнай акцыі, якая ад першых дзён вайны вядзецца пры парафіі.

— Мы збіраем сродкі на закуп медыкаментаў, якія пасля адправім ва Украіну, — кажа айцец Марк. — І гэта ўсё абапіраецца не толькі на сілах нашых вернікаў. Нас падтрымалі многія людзі звонку, у тым ліку прадпрымальнікі. Людзі адкрылі не толькі сэрцы, але і свае кашалькі.

Дапамогу ахвярам вайны ў беластоцкай парафіі Іаана Багаслова праявілі ў самы просты, людскі спосаб — дапамаглі пераехаць дзвюм сем’ям свяшчэннікаў і адной студэнтцы з Украіны. Прытым сам настаяцель сеў за руль (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF