Ніва № 11 (3435), 13 сакавіка 2022 г.

Чыгунка, жужлёўка, асфальтоўка

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З Новага года запушчаны будзённы рух цягнікоў з Гайнаўкі ў Семяноўку, які быў спынены каля трыццаці гадоў таму. А я сам па гэтай лініі праехаўся апошні раз каля сарака гадоў таму. І падумаў пакарыстацца нагодай такога сучаснага падарожжа ў даўніну. Не спяшаў, каб дачакацца больш віднай пары года, калі дзень паступовенька паглынае ноч у кругласутачнай вандроўцы нашай планеты вакол дзённага свяціла. З Беластока поезд адправіўся ў палове пятай, а віднець стала недзе паміж Бельскам і Гайнаўкай.

У Гайнаўцы, паводле раскладу цягнікоў, чакалася перасадка на поезд у бок Семяноўкі. На пероне ад вуліцы Варшаўскай стаяў цягнічок у Беласток, таму прабегся я па станцыі ў бок перонаў, што з боку вуліцы Белавежскай, але там нічога не было. Вярнуўся назад і зараз на цягніку, з якога я толькі што сышоў, паявілася «семяноўская» шыльда.

Яшчэ ў Гайнаўцы поезд праязджае побач фабрыкі «хімічнай», з якой калісь клубіўся смярдзючы дым, а ў бок Пушчы выцякала не менш смярдзючая рэчка Лясная, якую ў народзе назвалі Смярдзялкай. Цяпер дымок з «хімічнай» таксама вылятае ў свой вырай, але ўздзейнічае толькі на ўзбагачэнне гарызонта.

Каля Навасад было калісь некалькі ветак, на якіх спыняліся таварныя склады. Каля пераезда па шашы з Гайнаўкі ў Беласток быў будыначак стрэлачніка. Паязды спыняліся там на момант, каб той стрэлачнік у форме чыгуначнага ахоўніка — сакіста — мог злезці або забрацца ў поезд. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF