Ніва № 11 (3435), 13 сакавіка 2022 г.

Творчасць Станіслава Грынкевіча з Новага Двара

Сяргей ЧЫГРЫН

Беларускаму грамадскаму, рэлігійнаму і культурнаму дзеячу, публіцысту, перакладчыку і папулярызатару навукі, аднаму з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Станіславу Грынкевічу (1902-1945) 2 лютага споўнілася 120 гадоў гадоў з дня нараджэння.

Нарадзіўся Станіслаў Грынкевіч у мястэчку Новы Двор былога Сакольскага павета Гродзенскай губерні. Спачатку вучыўся ў вясковага настаўніка, а потым здаў экзамен і быў залічаны ў Гродзенскую дзяржаўную мужчынскую гімназію.

Калі пачалася Першая сусветная вайна, Станіслаў Грынкевіч, разам са сваім стрыечным дзядзькам выехаў у Смаленскую губерню. Там закончыў сем класаў, а праз пэўны час зноў вярнуўся ў родную вёску Новы Двор, дзе пачаў рыхтавацца да паступлення ва ўніверсітэт.

Здаўшы паспяхова экзамены, беларус паступіў у Віленскі медыцынскі ўніверсітэт, але па сямейных абставінах закончыў яго ў Познані. Да 1935 года працаваў у медыцынскай клініцы, пасля — у псіхіятрычнай бальніцы ў Харошчы каля Беластока. Працаваў таксама ардынатарам аддзела нервовых хвароб, адначасова вёў лабараторныя доследы і пісаў пра іх працы.

У гэты час ён рэгіструе шлюб з лекаркай стаматалогіі, полькай па нацыянальнасці. У сваім шчаслівым жыцці яны мелі двух сыноў і дзвюх дачок. Жонка Ядвіга Грынкевіч, як і яе муж Станіслаў, апрацоўвала лекарскія парады па-беларуску і нават сама пісала артыкулы на медыцынскія тэмы.

На пачатку 1927 года (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF