Ніва № 11 (3435), 13 сакавіка 2022 г.

Вайсковыя ўспаміны

Міхал МІНЦЭВІЧ

Прызыўная вайсковая служба ў Польшчы была абавязковым абучэннем з мэтай нарыхтоўкі рэзервістаў на выпадак вайны. Абучэнні ахоплівалі знаёмства з ружжом і абслугай вайсковага абсталявання. 1 студзеня 2010 года была спынена з мэтай прафесіяналізацыі арміі. Прызыўная вайсковая служба мае быць вернута ў бліжэй неакрэслены час пасля мадэрнізацыі арміі.

Апошні прызыў у войска адбыўся ў пачатку снежня 2008 года. Пасля не прызывалі, бо Сейм 9 студзеня 2009 года навелізаваў закон, які ўступіў у сілу 11 лютага таго ж года. Апошнія прызыўнікі былі дэмабілізаваны ў жніўні 2009 года. Служба доўжылася безупынна два або тры (у флоце) гады. Можна было таксама дабравольна служыць надтэрмінова адзін да сямі гадоў. З 2004 года прызыўная вайсковая служба доўжылася 11 месяцаў.

Прапаную Чытачам запісаныя мною ўспаміны жыхароў Арлянскай гміны. якія служылі ў войску ў 1950-х, 1960-х і 1970-х гадах.

Сваю службу ў польскім войску і салдацкі хлеб успамінаў мне каля дваццаці гадоў таму Пятро БЯРОЗА (1932-2012) са Шчытоў-Навадвораў:

«У войску служыў я ў 1951-53 гадах. Салдацкую прысягу даў у Плоцку, а пасля двух месяцаў перавялі мяне ў Холм, у артылерыйскае разведвальнае падраздзяленне. Калі нашы гарматы стралялі на 12 кіламетраў, мы наводзілі снарады, якія праляталі над намі. Зімою давялося быць на палігоне: выкінулі нас у полі і загадалі капаць акопы, у якіх мы пасля спалі на дошках, толькі зверху ставілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF