Ніва № 11 (3435), 13 сакавіка 2022 г.

Спадчына Віктара і Вольгі Валкавыцкіх (2)

Аляксей МАРОЗ

Рэдка здараецца, што ў адной сям’і, так як у выпадку сужонства Віктара і Вольгі Валкавыцкіх з Рудутаў і іх нашчадкаў, жылі і жывуць столькі здольных асоб. Іх унучка, інструктар па справах прамоцыі і арганізацыі мерапрыемстваў Гайнаўскага дома культуры Анна Харытанюк з’яўляецца аўтаркай выставы «Спадчына нашых дзядоў», на якой паказвае прыклады рамяства і рукадзелля сваіх дзеда Віктара і бабулі Вольгі Валкавыцкіх. Дапамагала ёй мама Станіслава Шымчук, дачка Віктара і Вольгі.

— Жыццё мінае як маланка і не заўважваем калі яго пражылі. Калі мая мама Вольга была ўжо нямоглай і жыла ў мяне ў Гайнаўцы, спісала словы ўсіх старых песень, якія спяваліся ў яе моладасці. Гэта наша музычная спадчына. Сшытак з песнямі ўзяла мая сястра, але і яна памерла. Зараз не ведаю, ці словы песень захаваліся ў яе сына, — заявіла Станіслава Шымчук.

Паказвала яна на выставе рукадзелле сваіх бацькоў — дакладна выкананыя і прыгожыя ўзоры мамы Вольгі і прылады працы бацькі Віктара.

— Мой бацька Віктар Валкавыцкі быў вельмі здольным майстрам на ўсе рукі. На выставе паказваюцца станок і некаторыя прылады для апрацоўкі драўніны. Дома засталося намнога больш прылад. Бацька ў моладасці будаваў дамы. У Рудутах пазнаёміўся з мамай Вольгай і яны пажаніліся. Пазней тата з дапамогай сямейнікаў збудаваў наш дом. Будаваў таксама клуні і іншыя будынкі. Тата выконваў сталярку, між іншым, вокны і дзверы. Для бацькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF