Ніва № 11 (3435), 13 сакавіка 2022 г.

Што я магу зрабіць?

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

«Пытаецеся, вядома, як можаце нам дапамагчы. Вы можаце зрабіць так шмат для нас, таму што так многа патрапіце, кожны / кожная з вас у сваёй галіне, словам ці справай. Яшчэ і таму, што вы такія розныя і такія шматгранныя. Але самае важнае — і часам толькі важнае — тое, што вы можаце зрабіць, вы ўжо зрабілі і працягваеце рабіць далей, такімі, якія вы ёсць, выяўляючы суперажыванне, шчодрасць і надзейнасць».

Юрый Багданавіч Прахаська

Так, гэта праўда. Мы можам многае зрабіць у гэты жорсткі час. І кожны з нас. Я ведаю, што сярод нас ёсць спрынтары (дзейнічаюць хутка і адразу), а ёсць і марафонцы (павольна і доўга). Гэта, вядома, залежыць ад «нашага арганізму, нашых здольнасцей і падрыхтоўкі». Многія сябры пытаюцца ў мяне, што я магу зрабіць? Я не скажу ім, што мы нічога не можам зрабіць з палітыкай Расіі і Пуціна. Таму што гэта відавочна праўда. Але мы можам зрабіць шмат (ці амаль што заўгодна) для асобных людзей, уцекачоў з разбуранай вайной Украіны.

Зараз у маім доме жыве пяць чалавек з Вінніцкага раёна. Маці Аксана з дзвюма дочкамі — 17-гадовай Вікторыяй і 5-гадовай Златкай. Мама Іна з 10-гадовай дачкой Таінай, іх бацькі засталіся там. Яны ўпершыню ў Польшчы. Не буду пісаць пра дарогу, па якой яны ехалі да майго дому ў Велішэве. Я таксама не збіраюся гаварыць аб іх цяперашняй сітуацыі. Як яны кожны дзень тэлефануюць у свае дамы. Да сям’і. Напішу пра іншае. Пра іх дзіцячыя мары. Я думаю, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF