Ніва № 11 (3435), 13 сакавіка 2022 г.

Чым зараз жыве Падляшша?

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Абгрунтаваць актуальную сітуацыю, абмеркаваць планы і абгаварыць набрынялыя праблемы, а таксама актуалізаваць важныя тэрміны — гэтым мэтам была прысвечана канферэнцыя «Падляшскія суседствы — выклікі», якая прайшла 25 лютага на Універсітэце ў Беластоку. У ходзе размоў і сустрэч беларусы Падляшша, прадстаўнікі дыяспары, згуртаваныя ў арганізацыях, і тыя, якія працуюць самастойна, закранулі тэмы, якімі зараз жыве Падляшша.

Ці беларусы Падляшша баяцца гучна прызнавацца ў сваёй нацыянальнасці?

Першым пытаннем, якое ўзнялі ўдзельнікі дэбатаў, было паняцце тутэйшасці; значэнне слова ў мінулым і таго, як гэтае паняцце разумеюць і разглядаюць сучасныя жыхары Падляшша. Тэма размовы мела таксама справакаваць удзельнікаў, каб высветліць прычыну ўзаемазаменнасці гэтага тэрміна з паняццем беларускасці, а таксама разважыць прычыну выкарыстання першага тэрміна (тутэйшасць).

На думку Паўла Станкевіча, усе элементы, якія складаюць ідэнтычнасць, уяўляюць сабой нешта накшталт кругоў. «Я магу адчуваць сябе ў ста працэнтах палякам, але адначасова магу быць у ста працэнтах беларусам. На мой погляд, аднародныя дзяржавы — гэта прадукт дзіўнай палітыкі ХІХ стагоддзя. Уся Еўропа мае праблему з тым, што атаясамлівае нацыянальнасць з дзяржавай у якой нехта нарадзіўся”.

Уздымалася і пытанне страху, які прымушае прадстаўнікоў беларускай меншасці маскаваць слова беларускі і хавацца за такімі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF