Ніва № 11 (3435), 13 сакавіка 2022 г.

Анна з Белай Царквы ўцякае ад вайны

Ганна КАНДРАЦЮК

Зараз, калі гарачай рукой пераліваю на экран камп’ютара расказ Анны, яна ўжо даязджае ў Вільню. Я ўяўляю як вітаецца з сябрамі, якія паабяцаліся прыняць іх «арачную» сямейку пад свой дах. Яны абдымаюцца з усёй сілы, каб у сардэчным жэсце раздзяліць між сабой гора. Ім не пад сілу выдушыць хоць бы адно слова, адно з вачэй абрынаюцца слёзы...

— Слава Богу, што выбраліся з пекла, — кажа ў слязах Анна.

— Слава Украіне! — скажуць ёй у адказ.

* * *

Анну сустракаю на чыгуначным вакзале ў Беластоку, дзе працуе лагістычнае бюро дапамогі бежанцам. Анна шукае начлег для сваёй чацвёркі на адну ноч. Раніцай паедзе далей, у Вільню. Не, няма ў яе там сваякоў. Сябры, якія раней перасяліліся з Кіева, запрасілі ў свой дом. Яна ведае, што ў Літве пахіснуты настрой бяспекі, што там таксама баяцца вайны. За тое будзе з людзьмі, якім яна давярае. Яны самі прапанавалі прытулак і хлеб. І не менш важнае, жыллё для яе жывёлак, якія разам уцякаюць ад варварскай, дзікай вайны. У апошнія дні ўкраінцы больш разлічваюць на саюзныя краіны і добрых людзей, чым на сямейныя кланы.

— У мяне родная цётка ў Маскве, — у голасе Анны адчуваецца крыўда. — Яна засталася абыякавай да нашага гора. Нават не пазваніла, не спытала, што адбываецца. Відаць, паверыла маскоўскай прапагандзе. Гэта баліць больш за ўсё на свеце.

Анна да апошняга дня не верыла, што ўспыхне вайна.

— Ніхто не верыў! Ну, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF