Ніва № 11 (3435), 13 сакавіка 2022 г.

Доўгая вайна

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ваенная экспансія Расеі, якая планавалася як кароткатэрміновая, у некалькі дзён, захопніцкая аперацыя ўсёй Украіны, альбо большай яе часткі, уключна са сталіцай Кіевам і наступнымі па колькасці насельніцтва гарадамі Харкавам і Адэсай, з трэскам правалілася. Відавочна, што разлікі маскоўскіх генералаў і іх палітычных кіраўнікоў сталі памылковымі. Па выніках дзесяці дзён зацятага супраціву ўкраінскага войска і сфармаваных сіл тэрытарыяльнай абароны супраць агрэсараў выразна відаць, што вайна будзе доўгай. Мозг ліхаманкава шукае хоць бы тэарэтычнае мірнае развязанне гэтага супрацьборства і ніяк не знаходзіць. Палітыкі ўсяго свету, духоўныя аўтарытэты, рэлігійныя лідары тэлефануюць, пішуць Пуціну, ляцяць у Маскву на сустрэчу і просяць крамлёўскага ўладара спыніць бамбардаванне мірных гарадоў і сесці за стол перамоў. У адказ усе чуюць неадменнае пуцінскае — «Не!». Ён заяўляе, што гатовы спыніць вайну толькі тады, калі ўкраінскія войскі і народная самаабарона перастануць страляць. У перакладзе з расейскай на звычайную мову гэта азначае — толькі тады, калі Украіна поўнасцю здасца на літасць акупантаў і сядзе за стол падпісваць акт аб безумоўнай капітуляцыі.

Дзве рэчы ў агульным працэсе страшнай вайны ўражваюць асабліва. Адна — гэта масавы гераізм украінскага народа, які паказаў і Расеі, і ўсяму свету, што такое прага свабоды і незалежнасці. Гэтага народа ўжо не заваюе і не скорыць ніхто. Яго можна знішчыць толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF