Ніва № 11 (3435), 13 сакавіка 2022 г.

Зварот беларусаў Польшчы да ўкраінцаў

Мы, беларусы Польшчы, супраць нападу рэжыму Пуціна і рэжыму Лукашэнкі на свабодную ўкраінскую дзяржаву.

Незалежна ад таго, ці то нашы продкі стагоддзямі жылі на Падляшшы і нашай радзімай з’яўляецца Польшча, ці то мы тут нядаўна знайшлі свой другі дом, а часта і прытулак — сёння мы адчуваем сябе адзіным народам і разам гаворым НЕ ВАЙНЕ!

Агрэсія супраць Украіны — гэта непрымальнае злачынства. Гэта таксама пагражае бяспецы ў Еўропе і ў свеце. Гэта парушэнне ўсіх дэмакратычных законаў і прынцыпаў.

Мы таксама катэгарычна супраць таго, каб дзеянні нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі былі названы „беларускімі”. Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, розных нацыянальнасцей, зрабілі свой выбар у 2020 годзе — Лукашэнка страціў права прадстаўляць нашу дзяржаву. Таксама мы, беларусы — польскія грамадзяне, нязгодныя з такім вобразам нашай нацыі! Трэба называць рэчы сваімі імёнамі — гэта не беларусы ўдзельнічаюць у агрэсіі супраць Украіны, а дыктатар і яго прыхвасні незаконна прадставілі тэрыторыю Беларусі, якая выкарыстоўваецца рускімі акупантамі супраць мірнай і дэмакратычнай Украіны і ўкраінскага народа. Гэта не расейцы агрэсары, а службы Пуціна, гэта не чачэнцы ваююць з украінцамі, але кадыраўцы.

Мы заклікаем усе міжнародныя арганізацыі, усе дзяржавы, зрабіць усё, што магчымае, што ад іх залежыць, каб спыніць злачынцаў.

Мы таксама просім СМІ растлумачыць сітуацыю Беларусі ў гэтым канфлікце. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF