Ніва № 11 (3435), 13 сакавіка 2022 г.

Не — вайне! Не — дыктатуры!

Яўген ВАПА

Вось і яна — смерць-вайна. Загрукала ва ўкраінскія дамы, сэрцы, душы. Свістам бомб, снарадаў, гукам сірэн і аўтаматных чэргаў. Загаласіла плачам, слязамі, роспаччу ўкраінскага народа і чалавечага роду. Сплывае крывёй, духоўнымі і матэрыяльнымі ранамі. Памаленьку падпальвае ўвесь свет. Успыхнула сваёй бязлітаснасцю з паветра, зямлі, вады і нетраў дыктатараў-псіхапатаў. Пад пагрозай ад іх шаленства ўжо не толькі ўкраінскі свет. Тым нелюдзям увесь мір становіцца ўяўляльным для знішчэння сваімі атамнымі цацкамі! Усё жывое і зямное могуць сцерці ў пыл у імя свайго палітычнага дзеяння і псіхічнай хваробы — нянавісці. А ўсё ў чаканні сваіх бясконцых трыумфаў і парад. Няважна чыім і якім атрымліваецца гэта коштам. Таму для дыктатараў без розніцы хто апынецца ў заложніках — свае народы, потым суседзі, а затым і ўсё чалавецтва.

Толькі дзеля Бога ім яшчэ не замахнуцца твар у твар, бо ж у космасе няма канкрэтнага адрасу, па якім можна запусціць сваю супертайную міжгалактычную зброю, бо міжкантынентальнай могуць без сумненняў пакончыць з Зямлёй. А наш Усявышні на шчасце не бачны і не чутны ва ўсіх дыктатарскіх касмічных і зямных праслушках і спадарожнікавых назіранках. Мо таму ў дыктатараў пачынае занікаць пачуццё звычайнай прыстойнасці, адказнасці і боязі перад судом чалавечым і нават Божым. Бо ж чаму не магу я — зямны цар-уладар паслаць касмічнай ракеты з супердэсантнікамі, каб і ўзяць у палон «быццам» таго, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF