Ніва № 10 (3434), 6 сакавіка 2022 г.

Губерня на Нарве

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Так мне здаецца, што мы тут, на Беласточчыне, час ад часу звяртаем увагу на ўсход, на тыя землі, што разам з нашымі складалі Вялікае Княства Літоўскае. А быццам крыху менш кідаем вокам у бок суседзяў, якім бліжэй да грынвіцкага мерыдыяна. І, здаецца, што з узаемнасцю. Вось на адным з ломжынскіх парталаў развесяліў мяне допіс са шкадаваннем, што Ломжа — так у міжваенны, як і пасляваенны час — апынулася ў межах ваяводства з цэнтрам у Беластоку; праўда, здарыўся нейкі шчаслівы прамежак прысутнасці ў Варшаўскім...

Дагэтуль валачыўся я па тых бліжэйшых Грынвічу землях, у якіх калісь сялілася насельніцтва з усходняй духоўнасцю, па Заходнім і Паўднёвым Падляшшы. А цяпер хіба пара заглянуць і туды, дзе такога не было, у Мазовію, а дакладней — на паўночна-ўсходнія яе абмежкі, да нас найбліжэйшыя. У найбольш значны горад на нашай Нарве — у Ломжу. Прызнаюся, што штуршком для гэтага было перавыданне міжваеннага краязнаўчага даведніка аўтарства Мечыслава Арловіча пра Беластоцкае ваяводства.

«Ломжа, павятовы горад, сталіца рыма-каталіцкіх біскупаў, даўняя сталіца адной з зямель, на якія дзялілася Мазавецкае ваяводства, ляжыць на ўзгорку на левым (паўднёвым) беразе Нарвы, на поўдзень ад зямлі курпяў. У 1931 годзе Ломжа налічвала 25 065 жыхароў, у тым ліку 64% палякаў і 35% жыдоў. Паводле канфесій было 63% католікаў, 35% Майсеевага веравызнання, 300 евангелікаў і 50 праваслаўных. Чыгуначны вакзал знаходзіцца пры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF