Ніва № 10 (3434), 6 сакавіка 2022 г.

Гліняны Вялес — Міхалу Андрасюку

(лук)

Прэмія была заснаваная ў 1993 годзе сябрамі Таварыства вольных літаратараў, якое было зарэгістравана ў Наваполацкім гарвыканкаме. Прысуджаецца за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод Вялеса.

Алесь Аркуш: — Я шукаў нейкую арыгінальную назву. У энцыклапедыі прачытаў, што Вялес сярод іншага апекаваўся і мастацтвам. Падумаў, ну як раз падыходзіць, добры патрон для літаратараў. А гліна — гэта такі ўніверсальны, народны матэрыял, вырабы з якой ёсць у любой хаце і кватэры. Ды і Бог стварыў чалавека з гліны. У Алеся Разанава ёсць цудоўная паэма «Гліна», у якой паэт разглядае гэты, здавалася б, вельмі звыклы і просты матэрыял як нешта таямнічае і метафізічнае. Усе пакідаюць у ёй/ Свой след — / Нібы пазначаюць месца,/ Куды вярнуцца./ Калі дакранаюся да яе,/ Яна/Нешта інакшае ўжо,/ Чым гліна./ Такім чынам, нарадзілася першая ў Беларусі незалежная літаратурная прэмія. Эскіз гэтай узнагароды — керамічны стод Вялеса — распрацаваў мастак Сяржук Цімохаў, а выконвалі скульптурную кампазіцыю розныя керамісты — як з Полаччыны, так і з Мінска. Першапачаткова мы арыентаваліся на нетрадыцыйную, эксперыментальную літаратуру. Шукалі штосьці адметнае, авангарднае. Першым лаўрэатам стаў паэт Ігар Бабкоў за цікавы, арыгінальны зборнік вершаў «Solus Rex». Другой лаўрэаткай была паэтка Людка Сільнова за першы ў Беларусі зборнік візуальнай паэзіі «Рысасловы». Трэцім лаўрэатам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF