Ніва № 10 (3434), 6 сакавіка 2022 г.

Спадчына Віктара і Вольгі Валкавыцкіх

Аляксей МАРОЗ

Віктар Валкавыцкі з Рудутаў, ураджэнец Белавежы, вядомы перш за ўсё як скрыпач, які іграў у капэле на патанцоўках, вяселлях, выконваў скрыпкі і гітары. Канструяваў ён і рабіў прылады для вырэзвання палос кары з лазы і галін, якія выкарыстоўваліся пры пляценні саламяных каробак. Будаваў спадар Віктар дамы, выконваў сталярку, мэблю, часта карыстаючыся самастойна выкананымі прыладамі для апрацоўкі драўніны. Жонка, Вольга Валкавыцкая, выконвала перш за ўсё рукадзелле, ткала на кроснах, вышывала, вязала кручком і на прутках. Яе прыгожымі вырабамі захапляліся аднавяскоўцы і сваякі. Спадарыня Вольга любіла таксама спяваць і памятала шмат даўніх песень, якіх словы спісала на памятку ўнукам. Яе ўнучка Анна Харытанюк арганізавала ў Гайнаўскім доме культуры выставу, прысвечаную сваім дзядам Віктару і Вользе Валкавыцкім.

— На выставе «Спадчына нашых дзядоў» паказваем тое, што застаецца па папярэдніх пакаленнях. Экспанаты напамінаюць нам аб нашай гісторыі і ладзе жыцця продкаў. На іх падставе можам даведацца, як людзі жылі ў мінулым, што было самай вялікай вартасцю для іх і што рабілі ў вольны час. Давайце перанясемся тут у часы нашых продкаў, даведаймася аб людзях, якія жылі на вёсцы, стваралі і пакінулі па сабе цэнную спадчыну, — заявіла 21 студзеня ў час адкрыцця выставы інструктар па справах прамоцыі і арганізацыі мерапрыемстваў у ГДК Анна Харытанюк, аўтарка выставы пра сваіх дзядоў Віктара і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF