Ніва № 10 (3434), 6 сакавіка 2022 г.

Лістанош — справа партыі (ч. 67)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Хаця пра гэта нельга было гаварыць і было забаронена, прытым строга, аднак людзі гаварылі, асабліва старэйшыя, пра гэтыя падзеі на вечарынках, а моладзь амаль нічога не ведала і не была зацікаўлена палітыкай і амаль ніякіх кніжак не чытала.

І аднаго разу прамінуў такі партыйны сход і чамусьці не пайшоў. І на другі дзень са сваёй сумкай як звычайна з’явіўся ў гміне і даручыў карэспандэнцыю. Іду назад, а за мною адзін гмінны яры камуніст ідзе і ўжо на дварэ пытае: «Чаму ўчора ты не быў на партыйным сходзе?» Я кажу: «Неяк не выйшла, бо меў свае заняткі». А ён на гэта: «А ты ведаеш, што партыя цябе паставіла на лістаноша? Але можна цябе і лёгка скінуць з гэтай пасады!» Я не верыў гэтым словам і кажу: «Аж так? Мяне партыя паставіла на лістаноша, бо гэта такая высокая функцыя? Дык чаму той другі калега, па фаху лістанош, той старэйшы, і дня не быў у партыі, і плюе на яе; дык і яго мо партыя недзе ў 1952 годзе паставіла?!» І на гэтым наша размова закончылася. Калі вярнуўся пад вечар назад, на другі дзень паўтарыў начальніку гэтыя пагрозы камуніста з гміны. А ён на гэта: «І партыя цябе не скіне з работы, бо на гэта трэба мець цвёрдыя падставы і прычыны, а ты сумленна выконваеш свае абавязкі і вельмі многа выпісваеш розных газет, у тым ліку і родную «Ніву», і людзі задаволеныя табою. Як яны цябе скінуць? Ты і мне дапамагаеш, і можаш лёгка мяне замяніць нават на час майго водпуску, бо ведаеш гэту (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF