Ніва № 10 (3434), 6 сакавіка 2022 г.
Конкурс Роднай мовы(лук) Дваццаць першага лютага г.г. у Беластоцкім лялечным тэатры адбыўся фінал Дэкламатарскага конкурсу, які ўпершыню праводзіў Фонд «Тутака». Святкаванні мелі міжнародны характар — прынялі ў ім удзел канкурсанты з розных краін — з Беларусі, Польшчы, Вялікабрытаніі — ад вучняў ва ўзросце да 12 гадоў, 12-15 гадоў, да ўдзельнікаў, якім больш за 16 гадоў. У апошняй групе былі дэкламатары, якім было 33, 39 ці 43 гадоў. Рыхтавалі іх таксама бацькі, настаўнікі. З Беларусі маладых дэкламатараў рыхтавалі, між іншым, у Віцебску, Ноўцы і Бычах. Сярод беларусаў у Польшчы дэкламацыі падрыхтавалі выступоўцы з беларускай меншасці і дыяспары — з Беластока, Варшавы, Быдгашчы, Бельска-Падляшскага, Гарадка, Падазеран, таксама са школ, дзе вывучаецца беларуская мова, часам цэлыя групы, як вучні роднай мовы з «МовыНанова» з Варшавы ці Быгдашчы. Дэкламатарскі конкурс быў разлічаны на дзяцей і моладзь, але далучыліся да яго дарослыя, сярод якіх — свежаспечаная матэматычка-інжынерка, лекарка, працаўнік партала НЕХТА... У фінал трапілі 20 чалавек у трох узроставых катэгорыях. Павел Станкевіч, старшыня фонду «Тутака»: „Мы планавалі зрабіць міжнародны фармат праз год, а так атрымалася, што прыйшлі запісы на першы этап з розных куткоў свету, і сёлета атрымаўся міжнародны конкурс”. Спачатку даслалі свае відэаролікі з дэкламацыяй твораў, некаторыя з якіх былі паказаны падчас фіналу конкурсу на вялікай сцэне тэатра. Журы пазнаёмілася з імі найперш, а затым выбрала (...) |