Ніва № 10 (3434), 6 сакавіка 2022 г.

Яшчэ будзе чуваць шматмоўны гоман

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Гутарка з дырэктар Самаўрадавага садка № 14 у Беластоку Луцыяй Неміровіч.

«Ніва»: — Прадшколе будзе існаваць, як самастойная асветная ўстанова, аб чым паведаміў прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі ў час адмысловай канферэнцыі. Якія пачуцці, які настрой у Вас і працаўнікоў?

Луцыя Неміровіч: — Цяпер я спакойная, хаця не ведаю як доўга так будзе, але на той час адчуваю спакой. Таксама настаўніцы, якім зараз стала проста лягчэй.

— Распачынаецца набор у садок. Які шанц, што ўсе ахвотныя, у тым ліку дзеці беларускай дыяспары, будуць прыняты?

— Набор пачынаецца заўтра, 25 лютага. Мы прымаем дзяцей з за мяжы, з Беларусі, Украіны. Калі ёсць такая патрэба, мы дапамагаем бацькам запоўніць заяву, бо не ўсе добра ведаюць польскую мову. Сёлета не будзе праблемы, каб прыняць усіх ахвотных. Усе дзеткі, якіх бацькі хацелі паслаць у беларускія групы, вучацца беларускай мове. У нашым садку вучыцца зараз 174 дзетак. Маем сем груп: дзве для беларускай меншасці, маем тры «мяшаныя» групы, у якіх вядзецца навучанне на беларускай і польскай мовах, і дзве польскія групы. У мяшаных групах адна настаўніца добра ведае беларускую мову, а другая таксама яе ведае, але вучыць па-польску. Наогул усе настаўніцы ведаюць беларускую мову. Ніколі я не мела інфармацыі ад польскіх бацькоў адносна таго, што ім перашкаджае беларуская мова, або яны не хочуць, каб дзеці вучыліся таксама беларускіх песень, вершаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF