Ніва № 10 (3434), 6 сакавіка 2022 г.

Ураган «Юніс», навалач-«оркі» і пусты крык (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Яшчэ да таго як рушыла крыклівая калона вуліцамі Гайнаўкі, я з недаверам глядзела як фармуецца і адначасова дэфармуецца шэсце. Ураган бязлітасна камячыў і цярэбіў транспаранты, перакасіліся і насцярожыліся воблікі выклятых герояў на партрэтах. Лапатала фольга, віравалі адарваныя галінкі дрэў і паперы са сметніц. Удзельнікі, сярод якіх выстойвалі аматары нездаровай кухні, усё трэніраваліся перад шэсцем, гарлапанячы тры лозунгі: «Буры, Буры наш богатэр», «Раз серпэм, раз млотэм, чэрвоном голотэ», «Сільна Польска, хшэсціяньска!».

Той крык зусім не спалохаў маіх землякоў, наадварот, яны былі расчараваны адсутнасцю крэатыву. Славік адно хмыкаў пад носам і задаволена паўтараў:

— Пусты то крык.

— Усё w kółko Macieju! — падтаквала знаёмая.

Не, гэта не быў намёк у бок вядомага журналіста. Яны не ведалі, што ў крыважэрным статку «орак» бясстрашна, а нават бравурна кружыць нейкі Мацей са штодзёнкі «Gazeta Wyborcza». Самі ўдзельнікі, асабліва тыя ў гістарычных мундзірах, былі задаволены прысутнасцю фотарэпарцёраў. Ды і сам марш, які сабраў пад сотню прыхільнікаў, найперш стараўся заваяваць славу на фронце іміджу і карцінкі. На перад калоны выставілі маладзенькіх дзевак.

— Z taką to bym poszedł do lasu! — каментавалі на тратуары гледачы, тыя самыя, якія на лозунг: «Буры, Буры наш богатэр», брыдкасловілі і адбівалі вокліч: — Напэвно не муй!

* * *

Тым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF