Ніва № 10 (3434), 6 сакавіка 2022 г.

Землякі і чужакі

Міраслаў ГРЫКА

Наколькі розум чалавека загадка для нас саміх, людзей, няхай паслужыць прыклад Пуціна. Мы не разумеем яго паводзін, быццам ён не чалавек. Бо ён дзейнічае як чужы. Прычым не столькі супраць самой Украіны, колькі супраць логікі міжнароднага парадку, які быў усталяваны ў пакутах ідэалагічных і ментальных пераўтварэнняў, распачатых завяршэннем жорсткай сусветнай вайны. А яе эвалюцыйным працягам быў постхалоднаваенны і постмураберлінскі парадак, пазначаны азімутам усебаковай дэмакратызацыі грамадстваў і — у пэўнай негалоснай, але далёка ідучай здагадкі — нясмелага праекта ўсеагульнага шчасця. Бо хто не жадае быць шчаслівым, сытым, хто не хоча жыць у шчаслівым пачуцці бяспекі? Але чалавек — гэта такая дысутапічная звярына, якой свае высокія ўтопіі надакучаць раней, чым ён усвядоміць іх нават напалову. Адным словам, мы капрызныя як від, непаслядоўныя, схільныя да застою і інтэлектуальнай бязвольнасці, і калі нам нешта не надакучыць, то толькі радыкальныя змены прымушаюць нас вярнуцца да крайніх намаганняў выжывання. Гэта неймаверны цыкл Праекта Чалавек, які паўтараецца тысячамі пакаленняў, — нечаканае развіццё і непазбежны рэгрэс цяперашняй цывілізацыі і культуры. У гэтым кантэксце з гэтым мае дачыненне міф пра Фенікса, які павінен прайсці працэс спалення, каб знесці яйка, з якога зноў вылупіцца Фенікс. Ці разумнейшы, лепшы, прыгажэйшы?.. Уява апошніх дзесяцігоддзяў павінна была стаць бясконцым часам росквіту, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF