Ніва № 10 (3434), 6 сакавіка 2022 г.

Вайна як рэальнасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У гісторыі найчасцей здараецца так, што тое, чаго найменш чакалі, тое, у што ніяк не хацелася верыць, якраз і адбываецца. Насуперак усім рацыянальным разлікам і прагнозам, Расея ўсё ж пачала поўнамаштабную захопніцкую вайну супраць Украіны. Расея разам з Лукашэнкам усё ж уцягнула ў гэтую агрэсію і Беларусь. Пасля чатырох дзён зацятай кровапралітнай вайны, на момант, калі пішуцца гэтыя радкі, сталі відавочнымі некалькі агульных рэчаў, якія варта акрэсліць.

Па-першае, бліц-крыг, які рыхтаваў Пуцін разам са сваім дэгенералітэтам, праваліўся. У інтэрвентаў сканчаюцца баявыя запасы і паліва, а хуткі іх падвоз — не такая простая справа. Расея не чакала такога высокага роўню супраціву з украінскага боку і яе анексія з усіх бакоў захлынаецца. Нават калі ўявіць, што Расея ўрэшце захопіць большую частку Украіны, вайна будзе працягвацца і непазбежна скончыцца паразай маскоўцаў. У шматнацыянальнага стракатага, скрозь карумпаванага, расейскага войска няма ніякай матывацыі, ніякай ідэі, акрамя імперскага чаду. Бальшыня ўдзельнікаў гэтай вайсковай спецаперацыі, як называе расейская прапаганда захопніцкую вайну, напэўна ўжо зразумела, што зямля ў іх гарыць пад нагамі ва ўсіх сэнсах, а шанцаў вярнуцца жывым дахаты для кожнага ўсё менш. Прытым кіраўніцтва гэтай імперскай арміі не хоча нават забіраць трупы загінуўшых. А за чатыры дні баёў ужо загінула больш пяці тысяч жаўнераў і афіцэраў войска (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF