Ніва № 09 (3433), 27 лютага 2022 г.

Крыху тапаніміі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Загнаўся я апошнім часам за трыдзявяць зямель, не толькі ў тапаграфічным сэнсе, але і грамадскім, і яшчэ крышку там пабуду. Значыць на Паўднёвым Падляшшы, у наваколлі Міжырыча.

Напачатак зраблю малое тапанімічнае адступленне. У Вікіпедыі, па-беларуску: «Мендзыжац Падляскі (польск.: Międzyrzec Podlaski) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства. У часы расійскага панавання называўся Межырэчча (руск.: Межиречье). Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Мендзыжац Падляскі. Знаходзіцца ва паўночнай частцы ваяводства, на рацэ Кшна (Кросна)». І тарашкевіцай: «Міжрэчча (польск. Międzyrzec Podlaski) — места ў Польшчы, на рацэ Кросьне. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 16 993 чалавек. Знаходзіцца за 99 км на поўнач ад Любліна. Міжрэчча — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся цэрквы Сьвятога Мікалая на Рынку і Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Новым Месьце, а таксама касьцёл Сьвятога Юзэфа, палацы Патоцкіх і Чартарыйскіх, помнікі архітэктуры XV-XIX стагодзьдзяў». Па-ўкраінску: «Межиріччя (Мєндзижец-Подляскі; пол. Międzyrzec Podlaski, нім. Meseritz) — місто в Польщі, у Більському повіті Люблінського воєводства. Розташоване в Підляшші, на річці Кржна (Кросна). 17,3 тис. Мешканців (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF