Ніва № 09 (3433), 27 лютага 2022 г.
Аўтар Аляксандр КардашМіра ЛУКШАБудаваў яго між іншым Аляксандр. Кардаш. Сюды, на Семяноўскае вадасховішча, у даліне верхняй Нарвы, прыляцелі даўно ўжо і пасяліліся водныя птахі. А людзі адляцелі. Альбо прылятаюць час-часом, на свята. І на кожным мерапрыемстве над вадасховішчам той яго будаўнік і руйнавальнік залітых вёсак. Хацеў уратаваць усё тое, што пад вадой, каб засталося хаця б у памяці. І супрацоўнічае з тымі, хто захоўвае памяць пра вёскі і людзей. — Семяноўскае «возера» ўзнікла ў 1977-1990 гадах. Спынілі ваду рэчкі Нарвы ў рукаве ў раёне Лукі і Рыбакоў. Паверхня вады пры мінімальным узроўні на парозе 142,30 метра над узроўнем мора — 11,7 квадратнага кіламетра (максімальна 32,4 кв. км), умяшчальнасць вадасховішча — 17,5 млн. кубаметраў вады (цалкавітая — 79,5 млн. кубаметраў), сярэдняя глыбіня — 1,5 м. Пяць бакавых дамбаў даўжынёй 8250 метраў... Я з гэтым вадасховішчам звязаны ад самога пачатку. А з гэтай зямлёй — ад свайго нараджэння. Мая бабуля — з вёскі Боўтрыкі. Людзей з бабулінай вёскі вывезлі, а хаты залілі вадой. А я жыву ў Бандарах... А мая мама — у Навасадах, — расказвае Аляксандр Кардаш на беразе вадасховішча, сярод тых, якія перажылі тое высяленне з родных гнёздаў. На беразе былой вёскі Рудні, каля адыходнага крыжа ля месца былой школы ў Луцэ. І дадае: — Маюць дагэтуль да мяне крыўду, бо ж я «макаў» свае пальцы ў гэтай бядзе. Што мы адсюль іх выгналі. А я толькі працаваў, выконваў свае абавязкі... Разумею іх боль. (...) |