Ніва № 09 (3433), 27 лютага 2022 г.

Дзе край — там іншы абычай (ч. 66)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Гэта быў новы шлях жыцця і мне здаецца, кожны чалавек мусіць прайсці праз радасці, смуткі, гора, а нават расчараванне, бо кожны чалавек нясе свой жыццёвы крыж, хто меншы, хто большы, а хто пасрэдны... І яшчэ я забыўся сказаць і тое, калі я паспрачаўся тады ўвечары ў доме цясцёў з грабавецкімі хлопцамі і, здавалася, што вяселле можа нават і «рухнуць», дык гэтай ноччу мне сніцца, што я гляджу ў люстэрка і мой твар вельмі прыгожы (я такім ніколі не быў) і калі прачнуўся, дык падумаў: «Сон як бы добры» і са сваёй поштай, як штодзень, паехаў у свой «тэрэн». У Рутцы наведаў Кандрата Бандарука. Ён не мог хадзіць, але быў яшчэ бадзёры і любіў гутарыць са мною; так як я з ім. Ён разгадваў сны. Я яму расказаў свой сон, а ён на гэта: «Вяселле тваё адбудзецца, і то абавязкова, і ты ад яго ніколі не ўцячэш і ніхто гэтаму не перашкодзіць, каб нават гарою сталі твае ворагі, і таму можаш быць спакойны». І гэты чалавек дадаў мне свайго роду бадзёрасці.

Яшчэ хачу вярнуцца да аднаго вяселля з часоў майго кавалерства. Яно было і цікавае, і трохі смешнае. Восенню, хіба гэта быў 1964 год, адзін малады хлапец з таго канца (моцна граматны і то з роду вышэйшых сфер) жаніўся. Жонка яго таксама, але не тутэйшая — граматная. І для нас, мужыцкіх сыноў, далёка да іх і не наша кампанія. Ніхто не быў на гэтым вяселлі, і гэта зразумела для ўсіх. І ў гэту нядзельку пад сам вечар у маю хату завітаў старэйшы брат маладажона (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF