Ніва № 09 (3433), 27 лютага 2022 г.

Свет дыбукаў не быў злым светам

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Пра творчасць Ісаака Зінгера (1904-1991) пісаць няпроста, бо, як падкрэслівае ізраільскі філолаг і гісторык Хоне Шмерук, чытач літаратуры лаўрэата Нобелеўскай прэміі павінен ведаць ідыш, ведаць яўрэйскія асяроддзі ва ўсходняй Польшчы да Другой сусветнай вайны, ведаць тапаграфію Варшавы, мець паняцце аб мовазнаўстве, а ў асаблівасці чытач павінен ведаць этымалогію яўрэйскіх прозвішчаў у Польшчы. Веданне святых кніг дазволіла б улавіць алюзіі, зробленыя аўтарам... Усё ж паспрабую.

Ісаак Зінгер — яўрэйскі пісьменнік з Польшчы, які пісаў пераважна на мове ідыш. Яго лічаць майстрам малых форм, апавяданняў, а «Грошыкі на рай...»* — адным з лепшых іх зборнікаў. Чароўнасць люблінскіх вуліц, маленькіх закуткаў, па якіх так часта ходзяць героі Зінгера, падштурхнула мяне да прачытання «Люблінскага чараўніка». Пасля прачытання кніжкі гэтага пісьменніка цяжка з ім расстацца. Магчыма, менавіта ў гэтым і заключаецца вялікая літаратура — яе ўніверсальнасць, што кожная гісторыя здаецца ў пэўным сэнсе асабістай гісторыяй чытача або, прынамсі, закранае чытача такім чынам, што ён пачынае перакладаць яе на свой уласны вопыт.

Героі апавяданняў Ісаака Зінгера не прыхарошаныя, яны не характарызуюцца нічым, чаго мы маглі б пазайздросціць, і іх перажыванні, хоць і з’яўляюцца часта працэсам фарміравання характараў праз неабходныя трансфармацыі, наводзяць жах. Не з’яўляюцца яны і героямі, якіх можна было б лёгка асудзіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF