Ніва № 09 (3433), 27 лютага 2022 г.

Ушанаванне памяці і малітвы да святых мучанікаў Падляшскіх, а пасля Марш памяці выклятых жаўнераў

Аляксей МАРОЗ

Чарговы раз ініцыятыўная група арганізавала сустрэчу «Вечная памяць». 19 лютага на тратуары перад будынкам магістрата ў Гайнаўцы спаткаліся жыхары горада і прыезджыя асобы. Ушанавалі яны памяць 79 мірных праваслаўных беларусаў, забітых і спаленых у пачатку 1946 года атрадам Нацыянальнага вайсковага задзіночання, якога камандзірам быў Рамуальд Райс «Буры». Ахвяры атрада «Бурага» нядаўна Саборам епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы былі ўключаны ў лік святых мучанікаў Холмскай і Падляшскай зямлі. Перад сустрэчай «Вечная памяць» у царкве Нараджэння св. Іаана Хрысціцеля ў Гайнаўцы быў адслужаны малебен, у час якога вернікі маліліся да нашых святых мучанікаў і прасілі ў іх хадайніцтва ў Бога дзеля вырашэння складаных жыццёвых выпрабаванняў і дапамогі ў хваробах, адначасна аддаючы ім належную пашану. Урачыстасці па ўшанаванні ахвяр ладзяцца штогод перад Маршам памяці выклятых жаўнераў, у час якога і ў гэтым годзе яго ўдзельнікі праслаўлялі Рамуальда Райса, скандуючы лозунг «Буры — наш герой!». Марш 19 лютага традыцыйна прайшоў па вуліцах 3-га Мая, Баторыя і айца Антонія Дзевятоўскага, побач Свята-Троіцкага сабора. Закончыўся ён на стаянцы каля Гайнаўскага дома культуры.

Мучанікі Падляшскія былі праслаўлены ў 2020 годзе ў Жаночым манаскім доме ў Залешанах, дзе ажно 16 асоб, у тым ліку дзеці і жанчыны, былі забіты і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF