Ніва № 09 (3433), 27 лютага 2022 г.

Ураган «Юніс», навалач-«оркі» і пусты крык

Ганна КАНДРАЦЮК

Яшчэ да таго, як пачаўся гайнаўскі марш у гонар выклятых жаўнераў, вакол падзеі прагудзеў ураган супярэчлівых паведамленняў. 18 лютага ў час ранішняй радыёперадачы на TOK FM Яцак Жакоўскі заклікаў слухачоў ехаць у Гайнаўку. Шмат гаварылася пра дыскамфорт жыхароў Гайнаўкі, для якіх чорны марш — глыбокая траўма і соль на раны.

— Nie może tak być! — жыва хваляваўся вядоўца. — Trzeba tam być i zablokować marsz faszystów!

Дадаў, што ў Гайнаўку збіраюцца члены руху «Грамадзяне РП» з усёй Польшчы. Паедуць у жэсце салідарнасці, каб падтрымаць праваслаўных беларусаў.

Яшчэ ў той самы дзень на беластоцкім тэлебачанні паставілі размову з Багуславам Лабэндзкім. Галоўны завадатар маршу выступіў пад шыльдай Інстытута нацыянальнай памяці, каб прыгадаць заслугі выклятых жаўнераў. Выступленне напамінала спецыяльны пасыл, у якім заклікалі на марш. Размову транслявалі адразу пасля вячэрніх навін, калі пік аглядальнасці.

Аднак не так лёгка выцягнуць з хаты сучаснага грамадзяніна. Некалькі дзён да маршу ніхто з беластоцкіх знаёмых не збіраўся ехаць у Гайнаўку.

— Я нават калі б жыў у Гайнаўцы, то нідзе б не выходзіў, — гаварыў знаёмы беларус. — Хапіла б вывесіць чорныя сцягі ў горадзе і ўсё! Хай сабе ідуць і крычаць. Мы ўжо дабіліся таго, што хацелі, мы перамаглі...

Я, вядома, паехала 19 лютага ў Гайнаўку, хоць праз краіну якраз праходзіў ураган «Юніс» і тысячы дамоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF