Ніва № 09 (3433), 27 лютага 2022 г.

Вялікія загадкі лёсаў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Вельмі цяжка зразумець місію кожнага чалавека на гэтай зямлі, нават сваю ўласную часам немагчыма асэнсаваць. Ёсць людзі, якія ўсё жыццё шукаюць свой стрыжань і галоўнае пакліканне, ёсць і тыя, хто выразна ведае свой шлях і ўпэўнена ідзе наканаванай дарогай, нягледзячы на ўсе перашкоды і часта цяжкія выпрабаванні.

На гэтым тыдні спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Надзеі Дземідовіч, вялікай беларускай патрыёткі, якая, на жаль, малавядомая шырокаму колу людзей. Нарадзілася яна на адным з хутароў Слонімшчыны, выхоўвалася бацькамі па-беларуску насуперак тагачаснай польскай прапагандзе, потым насуперак савецка-расейскай. І праўдападобна ўжо з дзяцінства ведала сваё пакліканне. Увосень 1941 года яна пайшла вучыцца ў Слонімскую беларускую прагімназію, што ўратоўвала ад высылкі на прымусовыя працы ў Нямеччыну. У 1943 годзе далучылася да Саюза беларускай моладзі. Але ўжо ў 1944 годзе адны акупанты змянілі іншых і пачаўся пераслед маладых беларускіх патрыётаў. Як толькі пайшлі арышты, Надзея стала хавацца ў сваякоў у Беларусі, а потым нават па дакументах сястры з’ехала ў Казахстан, дзе працавала пад чужым прозвішчам. Але ў верасні 1949 года савецкія спецслужбы ўсё ж раскрылі і арыштавалі маладую дзяўчыну. Допыты і катаванні цягнуліся доўгія чатыры месяцы. Потым Дземідовіч перавезлі ў Баранавічы і засудзілі да 25 гадоў савецкага канцлагера. Зняволенне яна адбывала ў розных лагерах, удзельнічала ў Кенгірскім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF