Ніва № 09 (3433), 27 лютага 2022 г.

Скрасці беларускія мары (5), або Падзеі з надзеяй

Яўген ВАПА

Ой, проста аж працаваць усім у садку хочацца з усмешкай на твары. Сёння я бачыла пасля звыш месяца нерваў і задаволеных нашых бацькоў, — не скрывае радасці ў голасе дырэктарка Самаўрадавага прадшколля №14 Луцыя Неміровіч у тэлефоннай размове са мною ў мінулую сераду вечарам, калі стала вядома, што прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі на супольнай прэс-канферэнцыі з Алегам Латышонкам, прадстаўніком беларускіх арганізацый і Сцяпанам Нікіцюком, праваслаўным радным, адмовіўся пакуль ад вынясення на галасаванне Гарадской рады праекта пастановы пра аб’яднанне вышэйзгаданага садка з беларускімі групамі пачатковай школы № 4, дзе вядзецца факультатыўнае навучанне беларускай мове. Аднак не да ўсмешак бацькам і настаўнікам было асабліва ў панядзелак, 14 лютага. Тады, яшчэ перад размовамі з прэзідэнтам, дырэкцыі прадшколля і школы атрымалі пісьмо з аддзела адукацыі Гарадской управы з паведамленнем, што аб’яднанне абедзвюх устаноў непазбежнае, і загадам данесці гэтую пазіцыю да ведама бацькоў. Гэтага мы яшчэ не ведалі, калі здавалі ў друкарню папярэдні нумар «Нівы». Затое нервы, эмоцыі і ціск пайшлі ўсім небяспечна ўгару. Аднак станоўчае паведамленне ад нашых прадстаўнікоў на размовы (былі імі Алег Латышонак, Анатоль Вап, Яраслаў Вердоні і негацыятар з нашай пазіцыяй Ігар Лукашук), суцішыў нашы сэрцы, аднак з няўпэўненасцю трэба было чакаць серады.

І вось серада, 16 лютага, 11 гадзіна дня. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF