Ніва № 08 (3432), 20 лютага 2022 г.

Крэпасць і памяць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Некалькі тыдняў таму, у снежні 2021 года, Праваслаўная царква ўзбагацілася колішнім храмам, з ХІХ стагоддзя, у Дэмбліне, што ў зліцці Віслы і Вепша — на тэрыторыі былой царскай крэпасці Івангорад. Падаўся я за цікавасцю да гэтай навіны, каб пабачыць той стары-новы набытак нашай верніцкай абшчыны. Аднак пабачыць царкоўкі не ўдалося, бо знаходзіцца яна на закрытай вайсковай тэрыторыі. Уваход туды магчымы, але толькі з вызначаным правадніком у складзе турыстычнай групы; гэтакі ж парадак і на тэрыторыі Асавецкай крэпасці, што найбліжэй Беластока.

Калі не ўдалося пабачыць тае памяткі ўсходняга місіянерства навочна, то выпадае тое зрабіць хаця б завочна; з інтэрнэтных крыніц. З царкоўнага партала: «Архіепіскап Пярэмышльскі і Горліцкі Паісій падкрэсліў, што гэта гістарычная падзея, важная Польскай царкве, балазе на карце Польшчы з’явіўся чарговы Божы дом. Уладыка ад імя ўсіх членаў Рэгуляцыйнай камісіі падзякаваў бакам працэсу за работу і ангажаванасць з мэтай давядзення да станоўчага завяршэння рэгуляцыйнай дзейнасці. Пасля ардынарый Люблінска-Холмскай епархіі архіепіскап Авель падкрэсліў, што гэта толькі пачатак вяртання праваслаўнага літургічнага жыцця ў Дэмбліне». Пакуль што, зараз там толькі пусты будынак даўняй шпітальнай царкоўкі, у якім у пасляцаркоўны час знаходзіліся розныя вайсковыя склады. На тэрыторыі дэмблінскай крэпасці была яшчэ і большая крапасная царква, якая ў міжваенны час стала касцёлам, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF