Ніва № 08 (3432), 20 лютага 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (34). Цемра

Андрэй СЦЕПАНЮК

Зіма — гэта такая пара года, у якой чалавек (зразумела, апрача мядзведзяў і мядзведзіц) жыве ў цемнаце. Калі будзімся — цёмна, ідзем на працу — цёмна, вяртаемся з працы — цёмна, едзем за пакупкамі — цёмна, ідзем спаць — цёмна. Не здзіўляе затым, што медыцына выпрацавала ўжо паняцце зімовай дэпрэсіі, хваробы, якая паводле Сусветнай арганізацыі здароўя пачынае кранаць ужо амаль 20% насельніцтва, а ў 2030 годзе мае быць другой па чарзе прычынай чалавечай смерці. Зразумела, не мне разважаць далей на медыцынскія тэмы, звязаныя з гэтай хваробай, але давайце прынамсі на хвіліну будзем старацца зразумець сутнасць зімовай цемры, якая не саромеецца ўлезці глыбока ў галаву і душу і робіць там спусташэнні быццам наш самы вялікі вораг. А дык ворагаў у нас нямала...

На памежжы ночы й дня

Вусьцішная цішыня:

На паўнеба — крылы чорнай

Хіжай птушкі велізорнай, —

Уцялесьненасьць бяды, —

І ўцячы няма куды!..

Цяжкі лет, драпежны зрок...

Ты

забі яе, Стралок!

Вымкні, вымкні з сэрца злу

Пераможную стралу!..

І ўсьміхнецца вышыня

На памежжы ночы й дня.

Ніна Мацяш, Паводле карцінаў

М.К. Чурлёніса, 1. Стралок

* * *

Памежжа дня і ночы, так незаўважаныя ў штодзённым жыцці, явіцца мяжой двух асобных існаванняў, калі прыглядзецца ім бліжэй. Сонца, якое заўсёды асацыюецца з чымсьці ясным і цёплым, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF