Ніва № 08 (3432), 20 лютага 2022 г.

Петыцыя ў справе неаб’яднання Самаўрадавага Прадшколля (Муніцыпальнага дзіцячага садка) № 14 у Беластоку і Пачатковай Школы № 4 у Школьна-Дашкольны Комплекс № 7 у Беластоку

Дзейнічаючы на падставе арт. 2 Закона ад 11 ліпеня 2014 г. „Аб петыцыях” падаём петыцыю ў публічным інтарэсе, патрабуючы спыніць аб’яднанне Самаўрадавага Прадшколля (Муніцыпальнага Дзіцячага Садка) № 14 у Беластоку і Пачатковай Школы № 4 імя Сібіракоў у Беластоку ў адзін Школьна-Дашкольны Комплекс № 7.

Мы — ніжэйпадпісаныя, прадстаўнікі арганізацый, якія прадстаўляюць беларускую супольнасць у Рэспубліцы Польшча, выступаем за развіццё навучання беларускай мове ў Беластоку. На пачатку студзеня 2022 г. мы былі здзіўлены спробай улад горада Беластока хутка аб’яднаць вышэйзгаданыя прадшколле і пачатковую школу. Тэма магчымага злучэння вышэйзгаданых устаноў у адзін комплекс абмяркоўвалася ў нашым асяроддзі. Прааналізаваўшы разнастайныя аргументы, мы лічым, што такое злучэнне можа прывесці хутчэй да негатыўных, чым станоўчых наступстваў.

Таму мы цяпер не хочам, каб Самаўрадавае Прадшколле № 14 у Беластоку і Пачатковую Школу № 4 у Беластоку аб’ядналі ў адзін комплекс.

Нягледзячы на Кранейшую петыцыю, якую падпісалі больш за 700 чалавек, і выразна выяўленую пазіцыю беларускіх арганізацый на сустрэчы з уладамі Беластока 26 студзеня 2022 г., прэзідэнт горада Беластока — насуперак галасам грамадскасці — усё яшчэ імкнецца да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF