Ніва № 08 (3432), 20 лютага 2022 г.

Актыўна, з верай і Богам

Міра ЛУКША

Брацтва праваслаўнай моладзі ў Польшчы мае амаль 40-гадовую гісторыю. Было яно створана ў 1980 годзе ў Варшаве пад першапачатковай назвай Гурток праваслаўных тэолагаў. У тым жа годзе ў маі адбылася першая моладзевая пілігрымка на Святую Гару Грабарку, а ў кастрычніку таго ж года — першы з’езд Брацтва. Так стваралася брацтва ў Польшчы. З таго часу БПМ рэалізуе наступныя мэты: папулярызацыя ідэі Брацтва сярод духавенства і моладзі, дапамога актыўным групам у іх працы, арганізацыя такіх акцый, як пілігрымкі, летнікі, наладжванне кантактаў з моладдзю з іншых краін. Штогод яны арганізоўваюць шматлікія пілігрымкі, дабрачынныя акцыі, паездкі, летнікі, рэкалекцыі і сустрэчы выпускнікоў сярэдніх школ і студэнтаў. Брацтва праваслаўнай моладзі — першая свецкая праваслаўная арганізацыя ў Еўропе. Брацтва вядзе дзейнасць, скіраваную на развіццё інтарэсаў у галіне багаслоўскіх ведаў і духоўнага жыцця на аснове вучэння Праваслаўнай царквы, дазваляе кантактаваць з праваслаўнай моладдзю з іншых краін, а таксама вядзе дыялог з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх канфесій і рэлігій. Брацтва выдае часопіс „Arche. Wiadomości Bractwa”. Брацтва вядзе наступныя мерапрыемствы: арганізацыя пілігрымак і лагераў, семінараў і сімпозіумаў для дзяцей і моладзі, арганізацыя абучэння кіраўнікоў арганізацый па рабоце з дзецьмі і моладдзю, правядзенне міжнароднага абмену і сустрэч экуменічнага характару, выдавецкая дзейнасць, разлічаная пераважна на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF