Ніва № 08 (3432), 20 лютага 2022 г.

Гайнаўская «Перапёлка» выступіла перад бабулямі і дзядулямі

Аляксей МАРОЗ

Калектыў народнага танца «Перапёлка» ўжо звыш 28 гадоў дзейнічае пры Гайнаўскім доме культуры. У яго асноўным рэпертуары — беларускія народныя танцы. Гайнаўскі калектыў выступае таксама з польскімі нацыянальнымі танцамі і народнымі танцамі рэгіёнаў Польшчы. «Перапёлка» займальна запрэзентавалася 25 студзеня на сцэне Гайнаўскага дома культуры ў час канцэрта, прымеркаванага да свята бабуль і дзядуляў. Цікава выступілі дзеткі, якія займаюцца ў малодшых узроставых групах, а на самым высокім мастацкім узроўні танцавала моладзь найстарэйшых груп. Яны ў прыгожых беларускіх касцюмах запрэзентавалі тры беларускія народныя танцы. Малодшыя вучні, апранутыя ў блузкі з беларускімі народнымі арнаментамі, станцавалі «Лявоніху», а яшчэ малодшая група ўдала станцавала «Польку беларускую». Юныя танцоры паказалі таксама польскія танцы. Наймалодшыя групы дзетак прэзентавалі свае здольнасці найчасцей пад музыку без слоў.

— Канцэрт адрасаваны бабулям і дзядулям арганізуем штогод. Раней наш калектыў, гурт сучаснага танца і мажарэткі выступалі ў адзін дзень і тады канцэртная зала была запоўнена бабулямі і дзядулямі. Па прычыне эпідэміі каранавіруса мы сёлета рашылі выступіць асобна, у адпаведнасці з санітарнымі абмежаваннямі. Нашы юныя самадзейнікі вельмі хацелі выступіць перад публікай, паколькі папярэдні канцэрт з іх удзелам адбыўся ажно ў чэрвені мінулага года ў гарадскім амфітэатры, калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF