Ніва № 08 (3432), 20 лютага 2022 г.

Чорны карнавал з «дэльтай» і «амікронам»

Ганны КАНДРАЦЮК

— Я ў цяжкім шоку, — кажа Агнешка, 55-гадовая працаўніца ўстановы, звязанай з аховай прыроды. — Тройчы прышчапілася і трэці раз у ізаляцыі. Ляжу і думаю, калі гэта ўсё скончыцца. І ці наогул скончыцца?

— Адкуль такія чорныя думкі?

— Людзі разносяць хваробу і ніхто не бярэ гэтага ўжо ў галаву. Звыкліся з каранавірусам, апусцілі рукі. Ідзеш на працу і не ведаеш, ці раніцай яшчэ прачнешся...

У выпадку Агнешкі не трэба было чакаць да раніцы. Вечарам пазваніла ёй сяброўка па працы, каб сказаць, што ў яе пазітыўны вынік на каранавірус. Тэлефанавала проста з выратавальнага аддзялення, куды патрапіў яе швагер, у прыватнасці заўзяты праціўнік прышчэпак.

— Мы цэлы дзень разам ездзілі на адной машыне, — удакладняе Агнешка, — ні разу не зачапілі тэмы каранавіруса.

Яна яшчэ пра нішто не ведала. Швагер, з якім бачылася два дні раней, затаіў хваробу. Вечарам, калі пачаў задыхацца, не хацеў ехаць у бальніцу. Крычаў, што праз дурных баб патрапіць у ізаляцыю. А там у шпіталі сабачая яда, бацылы віруюць. Пойдзеш здаровы і выйдзеш «нагамі ўперад».

Агнешка, больш чым самой хваробы, баіцца паслядоўнасцей каранавіруса. Калі ў лістападзе мінулага года яна захварэла другі раз, сама хвароба прайшла лагодна. Але пасля вылезлі старыя балячкі, пачаліся праблемы з сэрцам, з пазваночнікам. З таго часу абівае парогі амбулаторый і лякарняў.

— І ўсюды трэба плаціць вялікія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF