Ніва № 08 (3432), 20 лютага 2022 г.
Скрасці беларускія мары (4)Яўген ВАПАМінулы тыдзень для бацькоў дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову, і беларускіх арганізацый быў часам інтэнсіўных перамоў і сустрэч у справе планаванага горадам аб’яднання беластоцкага прадшколля № 14 з па-суседску распаложанай школай № 4 у адзін школьна-дашкольны комплекс. Асяроддзе выказваецца супраць прапанове гарадскіх улад. Праявай нязгоды была першая петыцыя, падтрыманая 800 асобамі і ўручаная ўладарам горада. Аднак, як аказалася, улады перад грамадствам пачалі выступаць з хлуслівымі паведамленнямі, заяўляючы, што паміж імі і пратэстоўцамі былі дасягнуты дамоўленасць і паразуменне. Аднак нічога такога не мела месца і гэта яшчэ больш устрывожыла пратэстуючых. Дзеля ўзмацнення сваёй пазіцыі і шырэйшага доступу да нашых пастулатаў і нашага становішча была падрыхтавана другая петыцыя і створана адмысловая інтэрнэт-старонка, а таксама і хаштаг. Змест петыцыі друкуецца побач. Тут можам пабачыць абаперты на юрыдычных аргументах дакумент, які трымаецца толькі фактаў. Сёння, у панядзелак, калі мы здаем «Ніву» ў друкарню, пад лістом падпісалася пад 800 асоб. Таксама дзень у дзень аўтары петыцыі праводзілі сустрэчы з палітыкамі і гарадскімі раднымі з усіх плыняў дзеля паяснення абсурднасці і непатрэбнасці задумы прэзідэнтаў горада Беластока. У час сустрэч апазіцыйныя клубы ў гарадской радзе прынцыпова выступаюць супраць прапанаванай рэформе і абяцаюць свой голас супраць пастанове аб аб’яднанні садка (...) |