Ніва № 08 (3432), 20 лютага 2022 г.

Запалкавыя асколкі

Міраслаў ГРЫКА

Тэорыя пра спалоханага матылька набывае ўсё больш даверу. Яна заключаецца ў тым, што адчайны ўзмах яго крылаў можа выклікаць масавае цунамі. 15 студзеня г.г. адбылося гіпервывяржэнне вулкана на адным з астравоў архіпелага Тонга ў Ціхім акіяне, магутнасцю ў 50 мегатон, што роўна энергіі ў некалькі сотняў разоў большай, чым пры выбуху атамнай бомбы ў Хірасіме. Ударная хваля двойчы абляцела Зямлю. Гэта было зафіксавана сейсмічнымі прыборамі ў Польшчы. Яго разбуральную сілу адчула маё сэрца, якое ледзь не скончылася яго чарговым інфарктам. Такая магутная хваля павінна моцна страсянуць мозг. Не толькі мой, бо гэта добра бачна ў паводзінах і выступленнях палітыкаў, якія кіруюць Польшчай. Пасля 15 студзеня ўсе няўпэўнена паводзяць сябе, быццам страцілі грунт пад нагамі і гавораць лухту, асабліва пра польскі «лад». Глабальная экасістэма гэта надзвычай складаная сетка ўзаемазалежнасцей. У ёй няма лішніх элементаў. Усё ўплывае на ўсё. Гэта закончанае цэлае, якое па будове нагадвае чалавечы мозг — з’ява прыроды! І гэтак жа, як пашкоджаны мозг, яна здольная захоўваць свае прычынныя функцыі, нягледзячы на значныя страты ў выніку дэградацыі часткі біясферы або катастроф планетарнага маштабу, але коштам агульнай рэканструкцыі сваёй сістэмы. Чалавек неабавязкова застаецца яе часткай. Біясістэма можа проста выцесніць яго. Здаецца, што чалавечы род нарэшце зразумеў гэтую балючую ісціну — планета Зямля можа абыходзіцца без людзей, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF