Ніва № 08 (3432), 20 лютага 2022 г.

Вечная вайна

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

«Мы дапіць не паспелі да дна, як раптоўна пачулі: „Вайна!”». У жыцці не зусім так, як у папулярным беларускім песенным хіце. Пра вайну мы чуем часта і ўжо досыць даўно. Апошнія больш чым дваццаць гадоў асноўнай крыніцай пагрозы вайны была і застаецца імперская Расія, для якой спрадвеку вайна — аснова ўсяго. Але ж быў рэальны шанц у пачатку новага тысячагоддзя нешта змяніць у гэтай ардынска-захопніцкай дзяржаве. Ды лідары моцных еўрапейскіх дзяржаў замест таго, каб сродкамі дыпламатыі і эканомікі стрымаць пуцінскую агрэсію і пастарацца ўцягнуць Расею ў Еўропу, пастарацца зрабіць яе часткай еўрапейскай прасторы, загразалі ў карупцыйных схемах і ўсяляк патуралі маскоўскаму былому спецслужбоўцу, які хутка вырастаў у сапраўднага дыктатара. Зараз жа вайна — гэта не проста нейкая абстракцыя ці далёкія ўспаміны з мінулага. Сёння вайна — гэта рэальнасць нашага часу і нашага сумежжа.

Маштабная захопніцкая вайна Расеі супраць Украіны магла выбухнуць яшчэ ў 2014 годзе. Можа хтосьці і пасмяецца з маёй высновы, але я глыбока перакананы, што тады, у лютым 2014 года, калі народнай украінскай рэвалюцыяй быў зрынуты Януковіч, нашых паўднёвых суседзяў ад поўнамаштабнай маскоўскай ваеннай агрэсіі найперш уратавала зімовая алімпіяда ў Сочы. Крамлёўскі правадыр быў у сапраўднай эйфарыі ад перамог сваіх спартоўцаў (гэта пазней ужо выплыў грандыёзны допінгавы скандал!), прымаў заходніх высокапастаўленых гасцей на алімпіядзе, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF