Ніва № 08 (3432), 20 лютага 2022 г.

Добры падручнік — добрая аснова

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Гутарка з Алінай Ваўранюк — аўтаркай нядаўна выдадзенага падручніка па беларускай мове для IV класа пачатковай школы «Кругазварот».

«Ніва»: — Узяўшы ў рукі новы падручнік, складаецца ўражанне, што Вашай мэтай з’яўляецца адукацыя праз любоў да Малой Айчыны?

Аліна Ваўранюк: — Так. Я шмат гадоў працую настаўніцай, зараз будзе трыццаць пяць...

— ...тым больш мяне здзіўляе, што працуеце па пятніцах да 17-й гадзіны.

— Сёлета толькі тая гадзіна пасавала дзецям на тэатральны гурток. Вяртаючыся да тэмы, мая першая адукацыя гэта пачатковае навучанне. Я мела добрых настаўнікаў, таму добра ведаю методыку класаў 1-3. Мая мама збірала шмат літаратуры на гэтую тэму. Калі толькі нешта з’яўлялася, яна гэта гартала. Стары часопіс «Пачатковае навучанне», амаль цэлы на беларускай мове, маю ад мамы. Мама рабіла «Літарынку». Пазней была змена праграмы, трэба было зрабіць новы падручнік. Тады толькі выдавецтва WSiP выдавала падручнікі. Маці, якая была ўжо на пенсіі, запрапанавала, каб я, як практык, дапамагла ёй пры новай «Літарынцы». Зрабілі гэта разам, але аказалася, што WSiP не зацікаўлены падручнікам. Увогуле не было выдавецтва, якое магло б гэтым заняцца. Было крыху крыўдна, але менавіта тады я набрала адвагі і дзякуючы таму выйшаў «Лемантар». Пазней падумала, чаму б не ўзяцца за сцэнарыі ўрокаў, за падручнік для трэцяга класа. Міраслаў Здрайкоўскі зрабіў файныя малюнкі — выйшлі падручнік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF