Ніва № 07 (3431), 13 лютага 2022 г.

За Бугам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Здаўна марылася мне падарожжа ў Дрэляў, што на крайнім захадзе Белападляшскага павета на Паўднёвым Падляшшы. І ўвесь час, нават у той час калі я быў на размашыстым хаду, не было зручнага туды маршрута. Круціў я галавою сяк і так, але рашэнне маёй загваздкі ў тую маю галаву не хацела завітаць. Чаму нейкі адлеглы Дрэляў?

Менавіта ў Дрэляве і Пратуліне, што на ўсходзе таго ж павета, у палове 1870-х гадоў адбыліся найбольш вядомыя пратэсты супраць адміністрацыйнага пераводу тамашніх уніятаў у праваслаўе. У абедзвюх мясцовасцях былі смяротныя ахвяры супраціўлення, калі ў акцыі ўключылася царскае войска. Пра Пратулін, дзе створаны адмысловы мемарыяльны комплекс, быў я калісь пісаў на гэтых старонках, цяпер настала пара заглянуць у Дрэляў.

Дабрацца ў гэтую гмінную мясцовасць аказалася мне найзручней з павятовага цэнтра — з Белай-Падляшскай. Праўда, аўтобус публічнай камунікацыі з Белай у Дрэляў не заязджае, але ўдалося мне знайсці адзін курс побач, цераз адлеглыя чатыры кіламетры ад Дрэлява Загайкі; а далей — на сваіх дваіх.

У раскладзе язды падавалася, што аўтобус заязджае пад чыгуначны вакзал у Белай-Падляшскай. То я стаў там разглядацца, дзе той прыпынак пэкаэсаўскіх аўтобусаў. Не было такога відаць і стаў я распытваць прадаўшчыц у прывакзальных кіёсках, перад якімі, здавалася, усё на віду. Але яны толькі паціскалі плячыма: магчыма, што пад шыльдай прыпынку прыватнай камунікацыі. Але на тым прыпынку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF