Ніва № 07 (3431), 13 лютага 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (33). Віртуальнае жыццё

Андрэй СЦЕПАНЮК

Час пандэміі, які загасцяваў у нас так балюча і не хоча адыходзіць, прынёс і даволі моцна замацаваў яшчэ адну характэрную з’яву. У многіх галінах жыццё пакінула сваё выпрацаванае гадамі месца і перавялося ў прастору, дзе самай важнай істотай явіцца камп’ютар. Пішу гэтыя словы ў хвіліну, калі працяглыя праблемы на працы з доступам да інтэрнэту даводзяць да белай гарачкі і адназначна гавораць, што непазбежна сталі мы заложнікамі новых тэхналогій. І, зразумела, нічога ў тым страшнага, дык на кожным этапе чалавечага жыцця з’яўлялася штосьці новае, але ўсё ж такі крыху жаль... Чаго? Пэўна таго дзявоцтва, якое і хацелася б захаваць, і адначасова страціць...

Не кажы, толькі пішы мне.

Лягчэй з напісаным.

Можаш вылучыць колерам,

а потым выдаліць,

як акрабата, перакінуць, куды захочаш.

Словы набраліся паслухмянасці.

Яны сведчаць,

што смерць, з чужога досведу

і смерць ад чужой рукі —

нашмат лягчэйшая;

што паміж вылучэннем слова

і яго выдаленнем

адлегласць мізэрная;

што аператыўная памяць захоўвае слова

настолькі,

колькі часу яно

было разам з табой.

Словы адчуваюць:

пакуль ён вандруе, —

смерць спадарожнічае яму.

Мы

складаем дарогу,

пакідаем вершы, як знакі,

і думаем:

хто яшчэ йдзе за намі,

акрамя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF