Ніва № 07 (3431), 13 лютага 2022 г.

Ажаніўся без шлюбных здымкаў (ч. 65)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І на гэты раз мы ўвайшлі ў рэстаран і нешта заказалі ды выпілі па кілішку чыстай, і дзяўчына ад мяне не ўцякла, як тая першая. Значыць, усё на добрай дарозе. Але трэба чакаць цэлы месяц да мядовай ночы. А для мяне месяц — гэта амаль круглы год. Недарэчная прымаўка: «Гуляй, братка, пакуль лятка!» — гэта не для мяне і не ў маёй галаве ды ў пачуццях, бо можна на бяду і дагуляцца, як некаторыя «дагуляліся». І хіба тыдзень пасля нашых запісаў у нядзелю мяне спаткаў Ванюшка і кажа: «Пад вечар я з Андрэем Яканюком санкамі едзем у Рудуты (а снегу ўжо многа нападала) па сваіх справах, можа і цябе завезці, наведаеш сваю нявесту і цясцёў». А ўсе ведалі ў вёсцы пра мае дываснубы-сваты ў Рудутах, а Ванюшка добра ведаў майго цесця Марка, бо пры яго помачы некалькі гадоў таму змог атрымаць жаданыя дакументы — вадзіцельскія правы на матацыкл. І паехалі. Ужо ў вёсцы на скрыжаваннях вуліц я саскочыў з санак і падаўся направа, а яны паехалі налева, каб аформіць там у кагось свае справы ў Рудутах. І я ўжо амаль сямейнік завітаў да сваёй любімай, яе сястры і бацькоў. І выпілі паўлітроўку, сядзім і гутарым пра рознае і па нейкім часе адчыняюцца дзверы і ўваходзяць, як партызаны, бо ў доўгіх кажухах — Ванюшка і мой сябра Андрэй, якія свае справы аформілі і прыехалі на санях, каб мяне забраць. Тут мой цесць ізноў ставіць на стол чарговую паўлітроўку і мы ўсе селі, і са словамі «на здароўе», кілішак угару гайда; другое (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF