Ніва № 07 (3431), 13 лютага 2022 г.

Уладыслаў Чаржынскі на фотаздымках Інбелкульта

Сяргей ЧЫГРЫН

На гэтых старых фотаздымках сфатаграфаваны супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта) у 1922 і ў 1925 гадах. Самыя знакамітыя асобы Беларусі ХХ стагоддзя сабраліся разам, каб пакінуць нашчадкам гэтыя фотаздымкі. Інбелкульту (пазней Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі) сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня заснавання. Вялікая роля ў гэтым належыць і Уладыславу Чаржынскаму (18971974), які сфатаграфаваны на гэтых фотаздымках, і які быў родам з вёскі СтараКаменная Сакольскага павета.

Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, уваходзіў у Гродзенскі гурток беларускай моладзі. Скончыў Мінскую гімназію і Белдзяржуніверсітэт. Працаваў настаўнікам на Лагойшчыне, а таксама выкладчыкам у Інстытуце беларускай культуры і ў Камуністычным універсітэце Беларусі. З 1922 года пачаў выступаць з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі ў беларускім друку. А з 1925 года супрацоўнічаў з часопісам „Полымя”.

Уладыслаў Чаржынскі пад сваім уласным прозвішчам, а таксама пад псеўданімамі Ул. Дзяржынскі і Улідзе друкаваў сур’ёзныя артыкулы, у якіх даваў грунтоўны эстэтычны аналіз як асобных мастацкіх твораў, так і літаратурнага працэсу ў цэлым. Многія яго матэрыялы, прысвечаныя творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Міхася Чарота, Цішкі Гартнага, Янкі Журбы і іншым беларускім пісьменнікам, уражваюць і сёння глыбінёй і жывасцю даследчыцкай думкі, аргументаванасцю і пластычнасцю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF