Ніва № 07 (3431), 13 лютага 2022 г.

Чорны карнавал з «дэльтай» і «амікронам»

Ганна КАНДРАЦЮК

Як захварэла, то падумала: што будзе, то будзе. Не было ўжо сілы, каб баяцца, — кажа Барбара, 49 гадоў, фермерка з падбельскай вёскі.

— Ён хадзіў за мной ужо ад верасня, — кажа пра каранавірус, — і я сяк-так адбівалася. Работа на нагах трымала. Кожны дзень да кароў трэба ісці, падаіць іх раніцай і вечарам. Але ў лістападзе то ўжо скалаціла дакладна. Прапаў нюх, не было смаку. І дэпрэсія такая густая нахлынула, што ўсякая ахвота да жыцця прапала. Два тыдні кашляла і гібела. Усе набраліся — і муж, і сын. Дачка таксама кашляла, але паехала ў Варшаву. Усе мы прышчапіліся, то страху вялікага не было. Ад каго набраліся, цяжка сказаць. У вёсцы тры асобы мінулай восені ад яго памерлі. Адзін з тых, што памерлі, да нас з малаком прыходзіў. Крэпка трымаўся, але паехаў да радні на саракавую ў Курашава, заразіўся і памёр.

— Ці хто ў сям’і зрабіў тэставанне?

— Не рабілі мы вакол сябе шуму, — кажа Барбара, — баяліся, каб у хаце нас не заперлі. Бо хвароба хваробай, а пры каровах рабіць трэба. То я ўпраўлюся, прыйду з аборы і як калода, на ложак. Нічога больш не рабіла, бо стомленасць была такая, што з ног касіла. Ізалявалася, не выходзіла да людзей. Адно з чужымі катамі гаварыла.

Кожны раз, калі Барбара падоіць статак кароў, падкормлівае сырадоем коцікаў. Яны збягаюцца да яе з цэлай вёскі ў час даення. Для іх падрыхтавана трынаццаць місачак.

— Як жа не накарміць іх, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF