Ніва № 07 (3431), 13 лютага 2022 г.

Скрасці беларускія мары (3)

Яўген ВАПА

На беластоцка-падляшскім панадворку не сціхае палітычная вятруга, звязаная з ідэяй аб’яднання ў Беластоку ў адзін комплекс школ беларускага садка № 14 з пачатковай школай № 4, у якой таксама вядзецца навучанне беларускай мове як дадатковага прадмета. Пра тое, што дзеецца вакол гэтай справы пішуць і цікавяцца ўжо не толькі беларускія арганізацыі, медыя, але і штораз больш увагі пачынаюць ёй адводзіць і польскія журналісты, ці неабыякавыя грамадзяне горада, і краіны. Здаецца, што неўзабаве справа ляжа ценем і прыцягне ўвагу да таго, што дзеецца ў Беластоку, не толькі ў агульнапольскім медыйна-палітычным вымярэнні, але і выбухне міжнародным скандалам не толькі ўсебеларускага фармату. Пішу пра гэта зараз, дзьмухаючы яшчэ на халоднае, але проста шалёная заўзятасць у гэтай справе экуменічна-эканамічных віцэ-прэзідэнтаў горада Рафала Рудніцкага і Адама Мусюка пярэчыць проста здароваму розуму, іх сапраўднай адказнасці за лёс наймалодшых беластачан і браку якой-колечы пашаны для ўсіх бацькоў. Саюз такога дуумвірату, які не мае нічога супольнага з грамадзянскім жыццём жыхароў горада і неад’емнымі для нас дэмакратычнымі правамі, з’яўляецца вялікай пагрозай для самога сэнсу дэмакратыі і разумення самаўрадавай улады. Таму, здаецца, лепей было б, каб былы журналіст, а зараз віцэ-прэзідэнт горада Рафал Рудніцкі ў сваім адказе на ліст Аб’яднання бацькоў дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА не тлумачыў усім паходжання (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF