Ніва № 07 (3431), 13 лютага 2022 г.

Дрэнная палітыка

Міраслаў ГРЫКА

З таго часу, як ПіС прыйшло да ўлады ў Польшчы, я пачаў уважліва глядзець сабе пад ногі. Не магу забыць гістарычную заяву таварыша Гамулкі з таго часу, калі ён арганізаваў свой ідэалагічны парадак пасля 1956 года. Гэта быў час, калі з вялікай надзеяй адраджаліся мары палякаў аб грамадзянскай свабодзе і дэмакратыі. Іх патушылі словы першага сакратара, які, каментуючы палітычную сітуацыю ў краіне і прагрэсіўны прыгнёт камуністычнай улады ў адносінах да грамадства, сказаў на сустрэчы з партыйным актывам: «Таварышы, мы стаялі на абрыве, але мы зрабілі крок наперад». На жаль, гэта быў не проста моўны ляпсус. Пацягнутыя ўладамі за фракі палякі апусціліся на самае дно сістэмнай пасрэднасці, грамадскай абыштоськасці, індывідуальнага эгаізму і ўсеагульнай банальнасці жыцця. Гісторыя любіць паўтарацца. Мы зноў балансуем на краі прорвы. Зноў мы толькі ў кроку ад падзення на дно. Няхай гэта толькі трывога аднаго «лемінга». Як вядома, калектыўнай трывозе лемінгаў папярэднічае іх вар’яцкі парыў наперад. Куды заўгодна, таму што кірунак вызначаецца сляпой удачай, а не самагубнай мэтай. Калі для лемінгаў адкрываецца вольная прастора, яны кідаюцца, пакуль не расцярушацца на меншыя, так бы мовіць, племянныя групы. І яны зноў жывуць мірна, малюючы тое ж кола падзей ад пачатку, пакуль зноў не адчуюць трывогі... А калі іх імпэт спыняе бездань, яны без ваганняў кідаюцца туды, пакуль не вычарпаецца амаль усё насельніцтва. Такім чынам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF