Ніва № 07 (3431), 13 лютага 2022 г.

На дошцы ўдзячнасці

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Міне нейкі час, Беларусь вызваліцца ад усходняй навалы, цемра зыдзе і настане час руплівай працы для ўсіх, у тым ліку і для гісторыкаў. Сённяшнія іх кнігі па гісторыі краіны як правіла канчаюцца на 1991 годзе — як на пункце адліку суверэннай гісторыі. Можа гэта і правільна. Усё, што адбывалася з намі і з нашай краінай апошнія трыццаць гадоў падлягае больш глыбокаму асэнсаванню з адлегласці часу.

Даводзілася раней пісаць пра сучасную сусветную real-politik і яе шматлікіх прадстаўнікоў. Калі будзе ацэньвацца шкода, прынесеная Беларусі і яе насельнікам асобнымі дзяржавамі і рознымі палітыкамі, дошка такой ганьбы будзе перапоўнена. Яе стварэнне напэўна патрэбнае для таго, каб выразна асэнсаваць, хто і што рабіў у гэты гістарычны час. Ганебны спіс будзе доўгім — ад расейскіх «міратворцаў» узору 1996 года да розных амбасадараў «шагалаў».

Дошка гонару, на якой размесцяцца іншыя людзі — а менавіта тыя, хто ў цяжкі час у розны спосаб дапамагаў беларусам, быў прынцыповым і сумленным у дачыненні да нашай краіны і яе дзяржаўнасці, будзе куды менш «населенай». Але тым больш важна не забывацца пра такіх асоб і іх дзеянні. Можа варта было б назваць такі спіс не «дошкай гонару» (занадта гэтае словазлучэнне скампраметавана савецкай традыцыяй), а «дошкай удзячнасці».

Сярод вялікіх палітыкаў старой фармацыі нельга забыць чэшскага прэзідэнта Вацлава Гавела, які заўсёды меў прынцыповую пазіцыю па Беларусі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF