Ніва № 07 (3431), 13 лютага 2022 г.

Малітвы ў 76 гадавіну пакутніцкай смерці мучанікаў Падляшскіх

Аляксей МАРОЗ

На зломе студзеня і лютага 1946 года на тэрыторыі Бельскага павета атрад Нацыянальнага вайсковага задзіночання, якога камандзірам быў Рамуальд Райс, псеўданім «Буры», забіў і спаліў 80 праваслаўных беларусаў. Гэта былі мірныя жыхары Залешан, Вулькі-Выганоўскай, Шпакоў, Занёў, і 30 вазакоў з Краснага Сяла, Збуча, Чыжоў, Падрэчан, Ракавіч, Лазіцаў, Арэшкава, Пасечнік, Ягаднік, Махнатага, Крывой, Залешан і Вулькі-Выганоўскай, якія прыехалі ў Лазіцы за дровамі. Вазакі былі арыштаваны атрадам «Бурага» і забітыя 31 студзеня каля Пухалаў-Старых. Усе асобы, якія загінулі пакутніцкай смерцю 76 гадоў таму ад атрада «Бурага», Саборам епіскапаў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы былі праслаўлены і далучаны да ліку Падляшскіх і Холмскіх мучанікаў. У сувязі з чарговай гадавінай іх смерці на зломе студзеня і лютага гэтага года маліліся да нашых мучанікаў праваслаўныя вернікі разам са святарамі. Малітоўныя сустрэчы праводзіліся каля месцаў паховінаў мучанікаў, побач месца, дзе знаходзіўся дом, у якім былі падпалены жыхары Залешан, у прыхадскіх цэрквах і дома.

Адной з галоўных прычын абмежавання ў мінулым і гэтым годзе зімовых святкаванняў у гонар мучанікаў Падляшскіх была пандэмія каранавіруса. Таксама ў многіх асоб у гэты час былі звычайныя прастуды. Калі я 28 студзеня патэлефанаваў да настаяцеля Кляшчэлеўскага праваслаўнага прыхода протаіерэя Славаміра Ярацэвіча, каб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF