Ніва № 06 (3430), 06 лютага 2022 г.

Белая на Краснай рацэ

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Міхал Балінскі ў «Старажытнай Польшчы» з паловы ХІХ стагоддзя так пісаў: «Белая (Alba Ducalis), на рацэ Красна, значыць Кшна. Мястэчка, на перасечаных лясамі і балотамі раўнінах, з’яўляецца старадаўняй сядзібай роду Радзівілаў нясвіжскай і алыцкай ліній, якія пісаліся графамі на Белай. (...) Пад панаваннем Аўгуста ІІІ пражывалі тут магутныя дзедзічы, іх двор быў сядзібай гульняў, гасціннасці і раскошнага жыцця; апошнім з Радзівілаў, што жылі ў мясцовым замку, узброеным у гарматы з надворным гарнізонам, быў Караль, ваявода віленскі, званы Пане Каханку. Памёр там 22 лістапада 1790 года».

Гэта пра Белую-Падляшскую, у якой быў я даўно-даўно. А цяпер зноў закарціла мне паехаць у тое старонне, у той іншы куток Падляшша, за Буг, на поўдзень. З Беластока цяпер складана заехаць туды ў прыстойны, ранішні час, тады трэба валяць туды з Варшавы. Па чыгунцы, па гістарычнай Варшаўска-Тарэспальскай лініі. З Вікіпедыі: «Фрагмент міжнароднай лініі Е20, якая з’яўляецца часткай Пан’еўрапейскага транспартнага калідора Захад — Усход, злучаючага Берлін з Масквою. Цяпер лінія прыстасавана да параметраў 160 км/гадз. для пасажырскіх цягнікоў і 120 км/гадз. для грузавых на адрэзку Варшава-Рэмбертаў — Белая-Падляшская (каля 80% трасы). Лінія пабудавана ў 1866-1867 гадах па ініцыятыве прадпрымальніка і банкіра Леапольда Кроненберга. Была яна — пасля Венска-Варшаўскай і Варшаўска-Пецярбургскай — трэцяй лініяй на тэрыторыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF